gi-14958-72208-big

4 студзеня 60-ы дзень народзiнаў святкуе выбiтная дзеячка беларускай дыяспары ЗША Алеся Кiпель.

Алеся Аляксандра Кіпель нарадзілася 4 студзеня 1957 года ў Балтымары ў сям’і грамадскіх дзеячоў і даследчыкаў беларускага замежжа Вітаўта і Зоры Кіпеляў. Скончыла Прынстанскі ўніверсітэт i юрыдычны факультэт Джорджтаўнскага ўніверсітэта. Была партнёркай юрыдычнай фiрмы “Steptoe & Johnson”, працавала ў Міністэрстве ўнутраных спраў ЗША. Зараз займае пасаду выканаўчага дырэктара ў Офiсе па міжнародным гандлі Дэпартамента ЗША па нацыянальнай бяспецы.

Алеся Кіпель актыўна ўдзельнічае ў беларускiм грамадскiм жыццi Амерыкі. У 1980-90-х гг. была афiцыйнай прадстаўнiцай Галоўнай Управы Беларуска-Амерыканскага Задзiночання (БАЗА) у Вашынгтоне. З моманту стварэння Вашынгтонскага гуртка БАЗА ў 2007 г. выконвала абавязкi намеснiцы старшынi i старшынi арганiзацыi. З’яўлялася сябрам Галоўнай Управы БАЗА, афiцыйнай прадстаунiцай БАЗА ва Ўсходне- і Цэнтральна-Eўрапейскай Кааліцыі (CEEC). У 2013 г. прадстаўляла БАЗА на VI З’ездзе беларусаў свету ў Менску, дзе была абраная ў Вялікую Раду Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Са студзеня 2016 г. займае пасаду намеснiцы старшынi Вашынгтонскага аддзела БАЗА.

1111111111111111111111

Алеся Кiпель (злева), Iрына Красоўская i Мiкiта Iльяшэвiч ля помнiка ахвярам камунiзму ў Вашынгтоне.

alesia2

Са Святланай Алексiевiч, братам Юркам Кiпелем, нявестакай Ларэйн Кiпель i актывiстамi Мiкiтай Iльяшэвiчам i Iванам Вiдзякiным.

alesia3

На акцыі пратэсту ля беларускай амбасады ў Вашынгтоне 16 верасня 2014 года.