16602026_1918710941748636_4659905744067566529_o

Падчас 6-га Міжнароднага кінафестывалю ў Рычмандзе, штат Вірджынія, адбудзецца амерыканская прэм’ера дакументальнай стужкі “Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні”.

Прадстаўляць фільм будзе яго прадзюсарка і рэжысёрка Воля Дземка.

Паказ стужкі адбудзецца 3-га сакавіка ў тэатры “Bow Tie Critterion” (1331 N. Boulevard, Richmond, VA 23320). Пачатак у 13:15.

Для набыцця квіткоў, калі ласка, праходзьце па спасылцы тут.