Беларуска-Амерыканскае Задіночанне – БАЗА – найстарэйшая арганізацыя беларускай дыяспары ў ЗША. БАЗА была заснавана ў 1949 годзе ў Нью-Ёрку, у 1950 годзе арганізацыя атрымала афіцыйнае прызнанне з боку амерыканскіх уладаў.

Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне складаецца з шэрагу мясцовых структураў – аддзелаў і мясцовых гурткоў ад Нью-Ёрку да Каліфорніі. Кожная структура выбірае сваю мясцовую ўправу.

Кіраўніцтва дзейнасці БАЗА канцэнтруецца ў Галоўнай Управе, якая складаецца з Рады Дырэктараў і выканаўчай Управы. БАЗА дзейнічае паводле свайго Статуту і амэрыканскіх законаў, якім падлягаюць некамерцыйныя і сяброўскія арганізацыі.

Сябры БАЗА бяруць удзел у справаздачна-выбарчых мясцовых сходах і агульных Кангрэсах, плацяць сяброўскія складкі і атрымоўваюць выданні БАЗА – месячную газету “Беларус” і англамоўны квартальнік Belarusian Review.

МЭТЫ АРГАНІЗАЦЫІ:

  • садейнічаць захаванню і распаўсюджванню беларускай культуры і гісторыі
  • спрыяць укладу беларусаў у амерыканскае грамадства
  • забяспечваць падтрымку сябрам арганізацыі
  • паведамляць амерыканскаму грамадству і кіраўніцтву пра гісторыю і культуру беларусаў і стан спраў у сучаснай Рэспубліцы Беларусь
  • абараняць традыцыйныя беларускія каштоўнасці, дэмакратычнае развіццё, павагу да правоў чалавека ў сучаснай Рэспубліцы Беларусь
  • сумесна са Згуртаваннем беларусаў Канады (ЗБК) каардынаваць дзейнасць беларусаў паўночнай Амерыкі
  • кантраляваць і ўносіць свой уклад у выданне кніг і перыядычных выданняў на беларускія тэмы
  • супрацоўнічаць з іншымі арганізацыямі ЗША ў адносінах да пытанняў, якія маюць агульны інтарэс

СТАТУТ Беларуска-Амерыканскага Задзіночання  (PDF)  

Кіраўніцтва Галоўнай управы БАЗА (ад 8 чэрвеня 2015 г.) :

Старшыня – Ганна Сурмач, e-mail: surmacova@gmail.com

Заступнік старшыні – Вячаслаў Бортнік, e-mail: amnesty_by@gmx.net

Сакратар – Наталля Федарэнка, e-mail: fedorenko_ns@yahoo.com

Сайт Галоўнай Управы Беларуска-Амерыканскага Задзіночання

Сайт Беларуска-Амерыканскага Задзіночання ў Нью-Ёрку

Сайт Беларуска-Амерыканскага Задзіночання ў Паўднёвай Флорыдзе