Беларуска-Амерыканскае Згуртаванне “Пагоня” – афіцыйна зарэгістраваная ў ЗША арганізацыя беларусаў, выхадцаў з Беларусі, а таксама людзей, якія эмацыйна, генеалагічна або ў іншым спосабе звязаныя з Беларуссю. Дзейнічае з 2011 года.

Асноўнымі мэтамі арганізацыі ёсць:

– захаваньне і падтрымка беларускай культуры ў ЗША;
– узаемадапамога сяброў арганізацыі;
– інфармаванне амерыканскай грамадскасці і амерыканскіх афіцыйных уладаў пра беларусаў у ЗША, пра беларускія культурныя каштоўнасці, пра гісторыю і сучаснае становішча ў Беларусі;
– падтрымка беларускай нацыянальнай культуры, дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

Асноўнымі прынцыпамі арганізацыі ёсць:

– прызнанне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі і спрыянне ёй;
– прызнанне беларускай нацыянальнай культуры і беларускай мовы як галоўных духовых вартасцяў беларускага народу і спрыянне ім;
– прызнанне беларускіх нацыянальных сымбалаў – Бел-чырвона-белага сцягу і герба “Пагоня”, ужыванне і пашырэнне іх;
– прызнанне прынцыпаў свабоды і дэмакратыі і падтрымка іх.

Асноўнай структурай арганізацыі ёсць сукупнасць мясцовых аддзелаў (Нью Ёрк, Нью Джэрзі, Кліўленд, ды інш.), што аб’яднаныя пад кіраўніцтвам Галоўнай управы “Пагоні”. Арганізацыя грунтуецца на прынцыпе сяброўства. Сябры арганізацыі абіраюць кіраўніцтва, якому даручаецца весьці дзейнасць арганізацыі ад імя сяброў. Канстытуцыя і статут “Пагоні” рэгулююць яе дзейнасць і структуру.

Сябрам арганізацыі можа быць кожны, хто прызнае і падтрымлівае статут, мэты і прынцыпы “Пагоні” і не вядзе дзейнасці, што ім супярэчыць.

Кантактаваць: contacts@pahonia.com

Сайт Беларуска-Амерыканскага Згуртавання “Пагоня”