Беларускі інстытут Амерыкі – некамерцыйная ўстанова, створаная для падтрымкі і развіцця даследчых, аналітычных і грамадскіх ініцыятываў, даследаванняў па беларускай праблематыцы, праблемах беларуска-амерыканскіх дачыненняў, пашырэння ведаў пра Беларусь у ЗША і за мяжой. Арганізацыя была ўтворана і функцыянуе з 2015 г.

Беларускі Інстытут Амерыкі бачыць сваёй місіяй пашырэнне і паглыбленне ведаў пра Беларусь у акадэмічных, экспертных і грамадскіх асяродках ЗША праз фармаванне акадэмічнай і экспэртнай супольнасці па Беларусі, а таксама стварэнне ўстойлівай платформы для камунікацыі і інтэлектуальнага абмену паміж даследчыкамі і прафесіяналамі абедзвух краін.

МЭТЫ

  • Стварэнне платформы для камунікацыі і супрацоўніцтва паміж акадэмічнымі, экспертнымі і грамадскімім арганізацыямі і ініцыятывамі ў ЗША і Беларусі
  • Стварэнне прафесійнай супольнасці даследчыкаў і экспертаў па беларускай праблематыцы у ЗША; садзейнічанне і развіццё супрацоўніцтва паміж навуковымі і экспертнымі асяродкамі Беларусі і ЗША.
  • Стварэнне матэрыяльнай і інтэлектуальнай рэсурснай базы для правядзення беларускіх даследаванняў у ЗША і за мяжой, а таксама падтрымкі грамадскіх ініцыятываў, якія адказваюць мэтам арганізацыі.
  • Даследаванне і аналіз сучасных палітычных, эканамічных і гуманітарных стасункаў паміж Беларуссю і ЗША.
  • Арганізацыя і падтрымка навуковых даследаванняў і экспертных ініцыятываў па беларускай праблематыцы ў ЗША і за мяжой, а таксама праблематыцы двухбаковых стасункаў паміж ЗША і Беларуссю.
  • Арганізацыя і падтрымка мерапрыемстваў і ініцыятываў, накіраваных на пашырэнне і паглыбленне ведаў пра Беларусь, беларускую гісторыю, культуру і традыцыі ў Злучаных Штатах, і наадварот.
  • Арганізацыя і падтрымка мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне ідэнтычнасці і адзінства беларускай дыяспары ў ЗША; стварэнне платформы для камунікацыі і ўзаемнай дапамогі беларусаў у ЗША.