Цэнтр беларускіх даследаванняў быў заснаваны ў 2007 годзе пры Паўднёва-заходнім каледжы (Southwestern College) у Канзасе па ініцыятыве д-ра Джэймса Э. Шэпарда – віцэ-прэзідэнта па пытаннях навукі Паўднёва-заходняга каледжа, а таксама амбасадара (на пенсіі) Дэйвіда Шварца, прэзідэнта Фонда ЕГУ.

Цэнтр беларускіх даследаванняў існуе дзеля садзейнічання адраджэнню Беларусі праз вышэйшую адукацыю.

Цэнтр беларускіх даследаванняў у Канзасе – першая акадэмічная ўстанова ў Злучаных Штатах, якая вывучае выключна Беларусь і беларусаў. Стварэнне цэнтра стала магчымым у выніку перамоваў паміж першым амбасадарам ЗША ў Беларусі і яго альма-матэр, Паўднёва-заходнім каледжам.

Выканаўчы дырэктар Цэнтра – Др. Паўліна Сурвіла.

Сайт Цэнтра беларускіх даследаванняў