16406720_10202679302940261_797327725679060971_n

Беларуская грамада Сан-Дыега запрашае землякоў наваколля на 4-ю штогадовую беларускую вечарыну.

У праграме: беларускія спевы, танцы, латэрэя, гульні і шмат чаго іншага.

Сустрэча адбудзецца 11-га лютага ў зале праваслаўнай царквы Св. Мікалая (3873 Cherokee Ave, San Diego, CA 92104). Пачатак а 5-й вечара.

Уваход – $10 (на арганізацыйныя патрэбы) + страва беларускай кухні. Нацыянальная вопратка вітаецца!

Праходзьце самі, запрашайце сяброў і блізкіх! Добры настрой і сяброўская атмасфера гарантуецца!