2

Група беларусаў прыняла ўдзел у рэгіянальнай канферэнцыі па правах чалавека, арганізаванай міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International USA.

Канферэнцыя, якая праходзіла 11-12 лістапада ў Бостане, сабрала праваабаронцаў, спецыялістаў у галіне правоў чалавека, студэнтаў. Удзельнікі абмеркавалі пытанні развіцця канструктыўнага партнёрства, прыцягнення ўвагі грамадскасці да абуральных фактаў парушэння правоў чалавека, а таксама выпрацоўкі эфектыўных механізмаў уздзеяння і ціску на дзяржавы і ўрады з мэтай паляпшэння бягучай сітуацыі.

З прамовай выступіў старшыня гуртка Беларуска-Амерыканскага Задзіночання БАЗА ў Паўдневай Фларыдзе Сяргей Волкаў. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі па-ранейшаму зневажаюць правы чалавека і праваабаронцы адчуваюць пастаянны ціск і пераслед, таму сітуацыя патрабуе неадкладнага міжнароднага ўмяшальніцтва.

8

Сяброўка арганізацыі БАЗА ў Паўднёвай Фларыдзе Святлана Харко, як сапраўдная патрыётка, балюча ўспрымае кожны выпадак, калі парушаюцца правы і свабоды простых беларусаў, і менавіта гэта падштурхнула яе да удзелу ў форуме.

Беларускі Таццяна Пiлiповiч і Юлія Буйко адзначылі, што дадзеная канферэнцыя дала ім магчымасць падзяліцца болем беларускага народа і распавесці пра несуцяшальную сітуацыю з правамі чалавека на радзіме.

Amnesty International USA з’яўляецца найбуйнейшай арганізацыяй у свеце, якая лабіруе абарону правоў чалавека, як на ўзроўні ўрадаў дзяржаваў, так і на ўзроўні мясцовых супольнасцяў. Праваабарончая арганізацыя пільна сочыць за становішчам у гэтай сферы ў Беларусі, складае штогадовыя справаздачы з дэталёвым апісаннем канкрэтных парушэнняў і абвяшчае вязняў сумлення, якія былі пакараныя за свае перакананні.

5 6  9

Сяргей Волкаў