14855916_1147014078714931_5100615595805153090_o

Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне ў Нью-Ёрку запрашае на Восеньскі баль, што адбудзецца 12 лістапада ў грамадскай залі пры Саборы Святога Кірылы Тураўскага.

Леташні баль – аднаўленне былых традыцый паваеннай хвалі беларускай эміграцыі. Беларуская моладзь Бруклінскага аддзела БАЗА аднаўляе слаўную традыцыю і запрашае людзей усіх узростаў з Нью-Ёрку і наваколіц далучыцца і падтрымаць ініцыятыву.

Кошт уваходу – $15. Квіткі можна набыць па спасылцы тут.