vialejka_1427277304_bnr

Беларусы Амерыкі ўважаюць Дзень Волі найвялікшым нацыянальным святам і традыцыйна адзначаюць разам. У гэтым годзе святочныя мерапрыемствы запланаваныя ў шматлікіх гарадах краіны. Вашай увазе прапануецца спіс асноўных падзей гэтых выходных.

Беларускі інстытут Амерыкі далучаецца да святкаванняў і віншуе ўсіх беларусаў са святам!

Вашынгтон, 25-га сакавіка

Месца: Victims of the Communism Memorial (300 New Jersey Ave NW #900, Washington, DC), пасля The Dubliner’s Pub (4 F Street NW). Пачатак а 5-й вечара. Кожны жадаючы зможа атрымаць бел-чырвона-белую стужку.

Маямі, 25-га сакавіка

Месца: плаза ў раёне ­крамы “Матрёшка” (182­20 Collins Ave Sunny ­Isles Beach, FL). Вулічная акцыія, прысвечаная Дню Вол­і і салідарнасці. Пачатак у 3.30 дня. Бел-чырвона-белыя сцяг­і і беларускія строi­ вітаюцца.­

Нью-Ёрк, 26-га сакавіка

12.00 p.m.

Месца: Грамадская заля сабору Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку (401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY). Бруклінскі аддзел БАЗА і парафія сабора Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку сардэчна запрашае на ўрачыстую імпрэзу. Кошт уваходнага квітка – 30 даляраў, для дзетак уваход свабодны.

3.00 p.m.

Месца: Union Square, Manhattan. Мітынг салідарнасці супраць затрыманняў і арыштаў у Беларусі. Збор ля помніка Джорджу Вашынгтону. Пачатак а 3-й дня.

7.30 p.m.

Месца: Клуб “Drom” (85 Avenue A, New York, NY). Святочная вечарына з удзелам спецыяльна запрошаных госцей з Беларусі: беларускага музыкі, аўтара і выканаўцы ўласных твораў Пётра Клюва і вядомага беларускага вядучага Аляксея Сапрыкіна. Падрабязную інфармацыю, калі ласка, глядзіце тут.

Сан-Францыска, 25-га сакавіка

Месца: Coyote Point Recreation Area (1701 Coyote Point Dr, San Mateo, California). Святочны пікнік. Пачатак а 2-й дня. Падрабязную інфармацыю, калі ласка, глядзіце тут.

Чыкага, 26-га сакавіка

Месца: Праваслаўнай царкве Святога Георгія (1500 N Maplewood Ave, Chicago IL). Малебен у гонар Дня Волі. Пачатак а 10-й гадзіне раніцы.