https-cdn.evbuc.comimages289740071584313281261original

Праект “Dzed Baradzed” і Беларуска-Амерыканскае Згуртаванне “Пагоня” запрашаюць беларусаў Нью-Ёрку і наваколля сумесна адзначыць Дзень Волі.

Для прысутных выступяць спецыяльна запрошаныя госці з Беларусі: беларускі музыка, аўтар і выканаўца ўласных твораў Пётр Клюеў і вядомы беларускі вядучы Аляксей Сапрыкін (абодва прадстаўляюць праект “Арт Сядзіба”).

Акрамя захапляльнай і насычанай праграмы з прыемнымі неспадзяванкамі ад арганізатараў наведальнікі змогуць пачаставацца карамбамбуляй, паўдзельнічаць у паб-квізе, набыць прадукцыю крамы Symbal.by ды атрымаць святочныя падарункі.

Мерапрыемства адбудзецца 26 сакавіка ў клубе “Drom”. Пачатак у 7.30 вечара.

Атрымаць падрабязную інфармацыю, а таксама набыць квіткі можна па спасылцы тут.

Святкуем Дзень Волі разам!