15994838_1415720838461608_1694377024509656392_o

Беларуская грамада Сан-Францыска запрашае на супольнае святкаванне Дня Св. Валянціна з удзелам выбітнага беларускага спевака Зміцера Вайцюшкевіча.

Вас чакае вечар беларускай культуры, цёплая сяброўская атмасфера, а таксама адмысловая канцэртная праграма да Дня Св. Валянціна. Будзьце гатовыя завесці новых сяброў!

Мерапрыемства адбудзецца 12-га лютага ў бары “Neck of the Woods” (406 Clement St, San Francisco, California 94118). Пачатак а 6-й вечара.

Уваход – $20.

Падрабязную інфармацыю, а таксама праграму мерапрыемства глядзіце тут.