15697423_10154803432614618_8056297691304905746_n

Беларуская грамада Чыкага запрашае на Калядную ялінку.

Святочнае мерапрыемства адбудзецца 7 студзеня 2017 года ва ўрачыстай залі Беларускай Праваслаўнай Царквы Святога Георгія. Пачатак а 5-ай гадзіне вечара.

Наведальнікаў чакаюць Калядная ялінка, падарункі дзеткам, святочны стол, прыемныя размовы, музыка, песні і танцы.

Прапануемы грашовы ўнёсак на падрыхтоўку свята $30.00 з дарослага чалавека.

Сабраныя ахвяраванні пойдуць на падарункі дзеткам, падтрымку Беларускай Школы і на будучыя праекты беларускай грамады ў Чыкага.

Адрас: 1500 North Maplewood Ave, Chicago, IL 60622. Пры царкве маецца аўтамабільная стаянка.

Падрябязную інфармацыю пра мерапрыемства, калі ласка, глядзіце тут.