christmas-card-566305_1920_big

Беларускі інстытут Амерыкі сумесна з Царкоўным хорам сабора св. Кірылы Тураўскага запрашае вас далучыцца да “Калядных сустрэчаў”.

14-га студзеня (субота) адбудзецца прыватны паказ дакументальнай стужкі “Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні”.

Праект атрымаў прыз міжнароднага кінафестывалю Creatіon Іnternatіonal Fіlm Festіval CІFF-2016 як найлепшы дакументальны фільм. Зняты на ўзор фільмаў BBC, ён захоплівае і не адпускае гледача да самага канца. У Нью-Ёрку стужка будзе дэманстравацца ўпершыню.

Прэзентаваць фільм у Нью-Ёрку будзе аўтарка ідэі, рэжысёрка і прадусарка – Вольга Дземка. А пасля ежы духоўнай, запрашаем вас на каляднае застолле.

Мерапрыемства адбудзецца ў карчме “Тарас Бульба” (357 West Broadway New York). Пачатак а 7-й гадзіне вечара.

Удзел у імпрэзе 25$ (замова на ежу).

Для рэгістрацыі на ўдзел у мерапрыемстве, калі ласка, дасылайце вашае імя і прозвішча на prastora@belarusianinstitute.org. Колькасць месцаў абмежаваная.

 

15-га студзеня (нядзеля) Царкоўны хор сабора св. Кірылы Тураўскага і лідарка фольк-гурта Volya Вольга Дземка прапануюць шаноўнаму паньству завітаць на сяброўскую сустрэчу за калядным настроем. МЕРАПРЫЕМСТВА АДМЕНЕНАЕ ў сувязі з правядзеннем у саборы памінальнага мерапрыемства па ўшанаванню памяці спадара Антона Шукелойца. Пачатак царкоўнай службы а 10-й раніцы.

Даведацца пра сакрэты традыцыйнай манеры выканання, пачуць сапраўдны архаічны спеў у выкананні  лідаркі фольк-гурта Volya Волі Дземкі, а таксама паспяваць калядкі разам з царкоўным хорам сабора св. Кірылы Тураўскага, вы зможаце 14-га студзеня ў субботу пасля прагляду дакументальнай стужкі “Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні”.  Гл. тут

У праграме:

– міні-майстар клас ад Волі Дземкі “Спявай калядкі слушна”, дзе вы пачуеце традыцыйны спеў і паспрабуеце заспяваць самі, а таксама даведаецеся як нашыя продкі святкавалі Каляды
– калядныя спевы Царкоўнага хора сабора св. Кірылы Тураўскага
– традыцыйныя танцы
– святочныя стравы пад кубачак гарбаты і прыемныя размовы

Уваход вольны. Прыходзьце з роднымі, запрашайце сяброў і знаёмых.

Падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства глядзіце тут.

Мерапрыемства адбудзецца ў грамадскай залі пры саборы св. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY 11217). Пачатак ў 12.30.

Дзякуем Культурна-Адукацыйнаму Фонду Орса-Рамано за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемстваў!