14633391_1111951612193904_1375876652568496849_o

11 снежня – Нью-Ёрк

Вядомы беларускі спявак выступіць у Нью-Ёрку ў рамках праграмы “Dzed Baradzed Birthday Party”.

Арганізатары канцэрту праект “Dzied Baradzied” запрашаюць усіх далучыцца і сумесна адзначыць юбілей ініцыятывы – праекту спаўняецца 1 год.

Акрамя канцэрту Лявона Вольска прысутных чакаюць святочныя конкурсы і прыемныя неспадзяванкі ад арганізатараў.

Пачатак мерапрыемства а 6-й гадзіне вечара ў клубе “Drom”.

Атрымаць падрабязную інфармацыю, а таксама набыць квіткі можна па спасылцы тут.

 

12 снежня – Вашынгтон 

Канцэрт Лявона Вольскага ў Вашынгтоне адбудзецца ў залі The National Endowment of Democracy.

Пачатак мерапрыемства а 5-й вечара.

Падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства глядзіце па спасылцы тут.

 

17 снежня – Чыкага

Канцэрт Лявона Вольскага ў Чыкага адбудзецца ў грамадскай залі пры Царкве Святога Георгія.

Пачатак мерапрыемства а 7-й вечара.

Падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства глядзіце па спасылцы тут.

 

Канцэртны тур Лявона Вольскага ў ЗША арганізуецца праектам “Dzed Baradzed” пра падтрымцы Беларуска-Амерыканскага Задзіночання “Пагоня”.