viva_belarus_official_poster

Першага лістапада ў Нью-Ёрку распачынае сваю дзейнасць Беларускі кінаклуб.

У планах Клуба штомесячныя зборы і прагляды фільмаў. Як адзначаюць арганізатары, ініцыятыва плянуе збіраць шырокую і глыбокую публіку, беларускую інтэлігенцыю, якая прагне багемнага жыцця.

Першая сустрэча Клуба адбудзецца 1-га лістапада ў “The Village Lantern”. Пачатак а 6-й вечара.

Падчас першай сутрэчы запланаваны прагляд фільма “Жыве, Беларусь!”. Акрамя прагляду стужкі, прысутныя змогуць паразмаўляць праз Skype са сцэнарыстам твору Францішкам Вячоркам, а таксама галоўным героем Дзмітром Вінсэнтам.

Мы радыя вітаць новую ініцыятыву нашых землякоў і зычым ім плённай працы ў абраным накірунку!

Падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства глядзіце тут.