14591823_1238676539488852_4287822538836188516_n

Беларуска-Амерыканскае Згуртаванне “Пагоня” запрашае на прэзентацыю літаратурнага альманаха беларускіх пісьменнікаў замежжа “БЕЛАРУС”, якая адбудзецца ў суботу 15 кастрычніка 2016 года на Мангэтане ў Доме Маракоў (123 East 15th Street, New York, NY).

Прысутныя змогуць пазнаёміцца з выдаўцамі і аўтарамі выдання, задаць пытанні, атрымаць аўтографы і набыць новы нумар альманаха па зніжанаму для прэзэнтацыі кошту. Сёлета ў рэкордным па памеры дзесятым ад часу заснавання нумары сабраныя творы 25 беларускіх літаратараў замежжа, што жывуць у 10 краінах свету.

Альманах “Беларус”