12719194_972495016139565_8776153407877856149_o

25 сакавіка ў бары “Meridian 23” беларусы Нью-Ёрка ўрачыста адзначылі Дзень Волі. Арганізатарамі святкавання выступілі прект “Dzed Baradzed” і “Biełaruskaja Prastora”.

Мерапрыемства прайшло ў цудоўнай сяброўскай атмасферы. Наведальнікі змаглі пакаштаваць беларускія пачастункі, а таксама паўдзельнічаць у конкурсах з прызамі.

Яскравай падзеяй святкавання стаў канцэрт выбітнага беларускага спевака Зміцера Вайцюшкевіча. Выступ артыста нікога не пакінуў абыякавым. Пасля сканчэння мерапрыемства наведальнікі яшчэ доўга не расходзіліся і спявалі знаёмыя ўсім хіты.

Арганізатары мерапрыемства ўдзячныя ўсім валанцёрам за дапамогу ў арганізацыі імпрэзы. А ўсім, хто прыйшоў, шчыры дзякуй за цудоўны настрой! Спадзяемся пабачыць усіх у наступным годзе!

Фотаздымкі з мерапрыемства глядзіце тут.