%d1%85%d0%b0%d0%b4%d0%b0%d1%80%d1%8d%d0%bd%d0%ba%d0%b0_%d1%81%d1%83%d1%81%d1%82%d1%80%d1%8d%d1%87%d0%b0

10 лiпеня ў грамадскай залi пры саборы Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку, адбылася творчая сустрэча з Ірынай Хадарэнка, пісьменніцай і даследчыцай ў галіне культуралогіі.

Падчас мерапрыемства прагучалi вершы паэтэсы розных гадоў, а таксама празаiчны твор, напiсаны падчас працяглага побыту ў амерыканскай сталiцы.

Прадстаўнiкам беларускай дыяспары ў Нью-Ёрку была прэзентавана англамоўная кнiга “Distinctive Belarus. On the Roads of Dukes, Magnates, and Poets” (“Самабытная Беларусь. Дарогамі князёў, магнатаў і паэтаў”), над якой аўтарка працавала амаль год. Выданне атрымала высокiя водгукi не толькi ад тых, хто цiкавiцца нашай гiсторыка-культурнай спадчынай, але i з боку прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, якія палічылі неабходным распаўсюдзіць дадзенае выданне ў беларускіх амбасадах за мяжой.

Сустрэча праходзiла ў сяброўскай атмасферы, суправаджалася пачастункамi i апладысментамi. Нягледзячы на выходны дзень i спякотнае надвор’е, прысутных было досыць шмат, а некаторыя з iх нават узялi актыўны ўдзел у распачатай напрыканцы дыскусii наконт дзейснага cтановiшча i перспектыў развiцця беларускай культуры i мовы як непасрэдна ў роднай краiне, так i ў свеце.

Крыніца: Бруклінскі аддзел БАЗА