14102773_1061535523902180_7338285215121140709_o

4 снежня ў Брукліне адбыліся фінальныя гульні восеньскага турніру дыяспар краін рэгіёну былой савецкай прасторы, у якім прыняла ўдзел і беларуская каманда. Пачынаючы з кастрычніка каманды мелі магчымасць сустрэцца спачатку ў рамках групавога этапу, а пасля і на стадыі плэй-оф.

Па выніках турніру беларусы занялі трэцяе месца, абыграўшы ўкраінцаў у матчы за трэцяе месца з лікам 6:2. У фінале спаборніцтва сустрэліся кіргізская і туркменская каманды. У выніку перамогі 4:1 кубак і медалі за першае месца адтрымалі прастаўнікі кіргізскай дыяспары.

Падводзячы вынікі турніру, варта адзначыць, што беларусы паказалі найлепшыя паказчыкі па колькасці забітых галоў. Персанальную ўзнагароду ад арганізатараў турніру ў катэгорыі “Найлепшы бамбардзір” атрымаў Марцін Глушко.

Беларуская каманда паказала добрую гульню і рыхтуецца да ўдзелу ў наступных спаборніцтвах па футболу ў Нью-Ёрку.