asz

7 студзеня на 102-м гаду жыцця ў Нью-Ёрку памёр выбітны дзеяч беларускай эміграцыі Антон Шукелойць.

14-га і 15-га студзеня ў Нью-Джэрсі і Нью-Ёрку адбудуцца памінальныя мерапрыемствы з гэтай сумнай нагоды. Цягам двух дзён беларусы Нью-Джэрсі і Нью-Ёрку змогуць ушанаваць памяць Антона Шукелойца, распавесці свае ўспаміны і згадкі, памянуць добрым словам чалавека, які стаў яркім прыкладам служэння сваёй Бацькаўшчыне цягам усяго жыцця.

14-га лютага, Нью-Джэрсі

Паніхіда па памерлым адбудзецца з 10-й да 12-й гадзіны ў Пахавальным Доме Малішэўскага ў Нью Джэрсі (Funeral Service Matthew A. Maliszewski – 218 Whitehead Ave, South River, NJ). Пахаваны Антон Шукелойц будзе на беларускіх могілках Saint Mary of Zyrovicy Cemetery (Cranbury Road, East Brunswick, NJ).

15-га студзеня, Нью-Ёрк

Паніхіда па памерлым будзе таксама адслужана пасля нядзельнай Багаслужбы ў саборы св. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY). Пачатак службы а 10-й раніцы.

Пасля службы ў грамадзкай залі пры саборы адбудзецца памінальнае мерапрыемства. За сяброўскім памінальным сталом будзе згаданае жыццё спадара Шукелойца, яго роля ў гуртаванні беларускай дыяспары ў Амерыцы і адданае служэнне беларускай справе. Будуць дэманстравацца відэа і фота.