14107798_1447485025278468_4181332879533973495_o

21 жніўня на адной з пляцовак Брукліна адбылася сяброўская сустрэча паміж камандамі беларускай і ўкраінскай дыяспар.

Арганізаваная сустрэча стала сапраўдным святам для гульцоў і заўзятараў, якіх нягледзячы на спякотнае надвор’е прыйшло, каб патрымаць сваю каманду, вельмі шмат.

Нягледзячы на спёку беларуская каманда вельмі жвава пачала першы там, стварыўшы шмат вострых момантаў ля брамы суперніка. На жаль, добрая гульня каманды ў першай палове матча не прывяла да станоўчых вынікаў.

Пасля перапынку сустрэча прайшла ў амаль у роўнай барацьбе. Каманда ўкраінскай дыяспары была больш паспяховай пры рэалізацыі створаных момантаў. Вынікам гульні стала перамога суперніка – 1:2. За беларусаў гол забіў Дзмітры Трындзюк.

Асобна варта адзначыць цудоўную падтрымку з боку заўзятараў. Над пляцоўкай луналі сцягі і гучалі беларускія спевы.

Варта адзначыць, што адбыўшаяся сустрэча стала першай у гісторыі беларускай дыяспары с часоў атрымання Беларуссю незалежнасці ў 1991 г.

Фотаздымкі з мерапрыемтсва глядзіце тут.