32-%d1%81%d1%83%d1%81%d1%82%d1%80%d1%8d%d1%87%d0%b0-%d0%b1%d0%b5%d0%bb%d0%b0%d1%80%d1%83%d1%81%d0%b0%d1%9e-%d0%bf%d0%b0

На пачатку верасня ў канадскай сталіцы адбылася чарговая сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі. Арганізатарамі мерапрыемства традыцыйна вступілі Згуртаванне беларусаў Канады і Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне (ЗША). Галоўнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне нацыянальнай свядомасці, развіцця грамадзянскай супольнасці і культуры беларускай дыяспары.

Мерапрыемства адкрыла вітальным словам да дэлегатаў Прэзідэнт Рады Беларускай Народнай Рэспублікі сп. Івонка Сурвіла. Падчас сусрэчы да прысутных з дакладамі выступілі кіраўніца Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская, выканаўчы дырэктар Цэнтру беларускіх даследаванняў др. Паўліна Сурвіла, а таксама выкладчыца Універсітэта Карлтон (Атава) Галіна Туміловіч. Даклады выступоўцаў былі прысвечаныя нацыянальнай ідэнтычнасці, ролі дыяспары ў захаванні культурнай спадчыны беларусаў.

Вынікам абмеркавання дакладаў і агульнай дыскусіі стала Рэзалюцыя сходу, у якой дэлегаты адзначылі важнасць беларускай мовы і культуры ў захаванні беларускай ідэнтычнасці ў свеце, а таксама зазначылі неабходнасць працы ў кірунку пашырэння беларускай прасторы сярод беларусаў Паўночнай Амерыкі. У заключным слове Рэзалюцыі дэлегаты сходу выказалі сваю салідарнасць і падтрымку прадстаўнікам беларускай грамадзянскай супольнасці, якія працуюць на ніве беларускай культуры і асветы ў Беларусі.

Працягам афіцыйнай часткі мерапрыемства стала культурная праграма, якая ўключыла ў сябе святочны канцэрта, экскурсію па канадскай сталіцы, а таксама паэтычныя чытанні.

Наступная 33-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі адбудзецца праз два гады ў адным з гарадоў ЗША. Сачыце за навінамі.

Фотаздымкі мерапрыемства глядзіце тут.