10352030_784775778239604_1116467794299057208_n

Агляд стасункаў: спадчына і перспектывы развіцця амерыкана-беларускіх сувязяў

4 красавіка 2017

Вашынгтон, акруга Калумбія

З адкрыццём 25 гадоў таму беларускай амбасады ў Вашынгтоне і амбасады ЗША ў Мінску былі выведзеныя на паўнавартасны ўзровень афіцыйныя дыпламатычныя стасункі паміж дзвюма краінамі. З тых часоў стасункі паміж Беларуссю і ЗША не былі стабільнымі. Яны зазналі першапачатковы рост (1991-1994), спад (1994-1996), глыбокі крызіс (1996-2008), спробу нармалізацыі (2008-2010 гады), новы крызіс (2010-2014 гады) і яшчэ адну спробу нармалізацыі (пасля 2014). Гэтыя ваганні былі абумоўлены як унутранымі падзеямі ў Беларусі, так і няпростай пазіцыяй, якую займала краіна паміж Усходам і Захадам.

Не ў апошнюю чаргу ў выніку пагаршэння стасункаў паміж Расіяй і Захадам у апошнія гады сувязі паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі зведалі значнае паляпшэнне. Абодва бакі пачалі шукаць новыя фарматы супрацоўніцтва і, здаецца, гатовыя да саступак па праблемных палітычных і знешнепалітычных пытаннях. Аднак, з-за нядаўніх падзей і масавых арыштаў грамадскіх актывістаў у Беларусі нясмелая спроба збліжэння ставіцца пад пытанне. У гэтай сітуацыі вельмі істотна дакладна разумець палітычную спадчыну, сучасны стан і праблемы двухбаковых стасункаў паміж Беларуссю і ЗША, а таксама акрэсліць магчымы шлях іх далейшага развіцця.

Дадзеная канферэнцыя, арганізаваная сумесна Беларускім інстытутам Амерыкі (БІА) і Нямецкім фондам Маршала ЗША (НФМ), будзе служыць форумам для абмеркавання магчымасцяў, перспектыў і магчымых напрамкаў у адносінах паміж ЗША і Беларуссю. Яна збярэ шырокае кола даследчыкаў і экспертаў, палітыкаў і службовых асоб, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і іншых бакоў, зацікаўленых у Беларусі і беларуска-амерыканскіх стасунках.

ПРАГРАМА*

9:00 – 9:30 Прыбыццё і рэгістрацыя

9:30 – 9.35 Уступныя словы

9:35 – 11.15 Панэль I: Спадчына і перспектывы: упушчаныя магчымасці, асноўныя выклікі, узаемныя інтарэсы і адрозненні ў адносінах ЗША і Беларусі.

11:15 – 11:45 Кава-паўза

11:45 – 1:30 Панэль II: Нядаўнія падзеі ў Беларусі і іх уплыў на сувязі са Злучанымі Штатамі

Падрабязную праграму, калі ласка, глядзіце тут.

Для RSVP, калі ласка, кантактуйце Сафі Артс па тэлефоне +1 202 683 2603 альбо на sarts@gmfus.org.

* У сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі адбыліся змены ў праграме.

 АРГАНІЗАТАРЫ

Беларускі інстытут Амерыкі (БІА) – некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў 2015 годзе для развіцця і падтрымкі навукова-даследчых, аналітычных і грамадскіх ініцыятыў, а таксама пашырэння ведаў пра Беларусь у Злучаных Штатах і за мяжой. Беларускі інстытут Амерыкі дзейнічае ў кірунку фармавання і падтрымкі акадэмічнай і экспертнай супольнасці па беларускіх пытаннях у ЗША і за мяжой, а таксама стварэння стабільнай платформы для пашырэння магчымасцяў супрацы, камунікацыі і інтэлектуальнага абмену паміж навукоўцамі і спецыялістамі абедзвюх краін.

Нямецкі фонд Маршала, ЗША (НФМ) умацоўвае трансатлантычнае супрацоўніцтва па рэгіянальных, нацыянальных і глабальных выкліках і магчымасцях ў духу плана Маршала. Заснаваная ў 1972 годзе як бестароняя некамерцыйная арганізацыя НФМ уносіць свой уклад у даследаванні, аналіз і аб’яднанне лідараў па трансатлантычных пытаннях, якія маюць дачыненне да палітыкі. НФМ прапануе рост магчымасцяў для лідараў у развіцці сваіх навыкаў і кантактаў праз трансатлантычны абмен, а таксама аказвае падтрымку грамадзянскай супольнасці на Балканах і рэгіёне Чорнага мора шляхам садзейнічання дэмакратычным ініцыятывам, вяршэнству закона і рэгіянальнаму супрацоўніцтву.