12710963_1065521796804393_114719005488367643_o

6 лютага ў рэстарацыі “Colors” у Нью-Ёрку адбылася святочная сустрэча з нагоды 270-га юбілею Тадэвуша Касцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі і ЗША.

Мерапрыемства распачало серыю грамадскіх сустрэч ініцыятывы “Biełaruskaja Prastora”.

Са зваротам да прысутных на пачатку мерапрыемства звярнуўся дырэктар Беларускага інстытута Амерыкі Андрэй Асадчы, які прывітаў гасцей і коратка распавёў пра канцэпцыю, мэты і планы дзейнасці арганізацыі.

Асноўную частку імпрэзы расповедам пра жыццё і дзейнасць Тадэвуша Касцюшкі адкрыла Алена Рыдзеўская, адна з дырэктароў Інстытута. Прысутныя змаглі не толькі ўзгадаць агульнавядомыя факты біяграфіі героя, але і азнаёміцца з іншымі цікавымі момантамі жыцця Касцюшкі.

Замацаваннем атрыманых ведаў стаў прагляд дакументальнага фільма, які дапамог падрыхтавацца да святочнай віктарыны, што адбылася па яго сканчэнню. Пераможцы віктарыны атрымалі цудоўныя падарункі.

Спецыяльным госцем мерапрыемства з Беларусі стаў вядомы грамадскі дзеяч і журналіст Францішак Вячорка, які на прыканцы сустрэчы распавёў пра апошнія падзеі грамадскага і культурніцкага жыцця ў Беларусі, а таксама адказаў на пытанні прысутных.

Фотаздымкі з мерапрыемства глядзіце тут.