Беларуская прысутнасць на амерыканскім кантыненце мае доўгую гісторыю. Тысячы беларусаў імкнуліся ў Новы Свет за лепшай доляй. Кожная хваля эміграцыі дала Амерыцы выбітных герояў-беларусаў, якія зрабілі значны ўнёсак ў разіццё і поспех гэтай краіны. Імёны Касцюшкі, Судзілоўскага і іншых знакамітых землякоў назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю беларускай дыяспары ў ЗША.

За поспехам герояў хаваецца гісторыя і іншых людзей, якія не атрымалі належнай увагі. Кожнаму з нас ёсць чым падзяліцца і што распавесці. Нашыя персанальныя гісторыі ёсць гісторыяй нашай дыяспары. Пошук і сістэматызацыя інфармацыі пра беларускую прысутнасць у ЗША ёсць мэтай праекту “Беларуская Амерыка”.

Мы збіраем персанальныя гісторыі эміграцыі, гісторыі поспехаў і дасягненняў, фотаздымкі, а тасама звесткі пра цікавыя мясціны і дзейнасць нашых землякоў у ЗША. Мы будзем ўдзячныя кожнаму за любую інфармацыю. Каб зрабіць свой ўнёсак у развіццё ініцыятывы, а таксама па іншых пытаннях, калі ласка, пішыце на prastora@belarusianinstitute.org.

Пішам гісторыю разам! Адкрываем Беларускую Амерыку!