Беларускі Кінаклуб у Нью-Ёрку толькі распачаў сваю дзейнасць.

Фармат ініцыятывы: сяброўскія сустрэчы для супольных праглядаў фільмаў з віном і наступнымі абмеркаваннямі.

У планах арганізатараў штомесячныя сустрэчы. Да ўдзелу запрашаюцца ўсё ахвотныя.

Калі вы сумуеце па інтэлегентнай публіцы і прагнеце багемнага жыцця, Кінаклуб – гэта месца, дзе вы знойдзеце аднадумцаў і, верагодна, новых сяброў.

Сачыце за навінамі, новыя прагляды будуць неўзабаве.