Мэтай ініцыятывы ёсць стварэнне пляцоўкі для дыскусіі і інтэлектуальнага абмену, павышэнне ўзроўню публічных выступаў сябраў супольнасці, спрыянне больш глыбокаму і ўсебаковаму разуменню вострых праблем, а таксама актуальных пытанняў развіцця грамадстваў ЗША і Беларусі.

Мы верым, што адкрытая дыскусія дазволіць лепш зразумець розныя падыходы і погляды, а таксама з павагаю і цярпімасцю ставіцца да розных меркаванняў.

Асноўны фокус у працы Клуба будзе надавацца грамадствам і палітыцы ЗША і Беларусі. Будзем абмяркоўваць самыя актуальныя і вострыя пытанні, паглыбляючыся ў амерыканскі кантэкст і захоўваючы пры гэтым сувязі з Беларуссю.

Дэбатны Клуб – гэта месца, дзе вы зможаце вольна выказацца і быць пачутымі.

Запрашаем усіх ахвотных да ўдзелу!

Першае пасяджэнне Клубу адбудзецца неўзабаве. Сачыце за абвесткамі.