Праект “Dzed Baradzed” паўстаў у канцы 2015 г.
Асноўная дзейнасць ініцыятывы заключаецца ў арганізацыі супольных вечарын і канцэртаў для беларусаў Нью-Ёрку і наваколіц.
Мерапрыемствы, арганізаваныя камандай праекту, заўсёды збіраюць вялікую колькасць беларусаў усіх узростаў і праходзяць у добрай сяброўскай атмасферы, не пакідаючы нікога абыякавым.
Калі вы хочаце выдатна правесці час з землякамі, атрымаць новыя знаёмствы, пакаштаваць беларускіх страваў і напояў, а таксама паўдзельнічаць у шматлікіх віктарынах з падарункамі пераможцам, вечарыны ад праекту “Dzed Baradzed” – гэта тое, што вам трэба.
Больш падрабязна пра мерапрыемствы, што ўжо адбыліся, глядзіце ніжэй.
Дзень Волі ў Нью-Ёрку (разам з “Biełaruskaja Prastora”)
Каб адзначыць свой першы юбілей, “Dzed Baradzed” рыхтуе чарговую вечарыну – “Dzed Baradzed Birthday Party” з удзелам выбітнага беларускага спевака Лявона Вольскага. Сачыце за навінамі.