Напярэдадні Дня Волі сябры Беларуска-Амерыканскага Задзіночання ў Паўднёвай Фларыдзе ініцыявалі і прынялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць палітычных пераследаў у Беларусі, што адбылася 24 сакавіка ў Нью-Ёрку, а таксама правялі ўласную акцыю, прысвечаную Дню...
Найбуйнейшая праваабарончая арганізацыя Amnesty International USA правяла нацыянальную канферэнцыю па правах чалавека, якая праходзіла 10-12 сакавiка ў горадзе Альбукерке, штат Нью-Мексіка. Канферэнцыя была накіравана на вызначэнне стратэгічных планаў развіцця, а таксама аналіз і выпрацоўку...
Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне заклікала новую адміністрацыю ЗША працягваць аказваць падтрымку незалежнай Беларусі ў адпаведнасці з дэмакратычнымі каштоўнасцямі і кіруючыся ўласнымі нацыянальнымі інтарэсамі Злучаных Штатаў. Пра гэта гаворыцца ў звароце БАЗА да Джарэда Кушнера, зяця і...
Бруклінскі аддзел Беларуска-амерыканскага задзіночання запрашае на сустрэчу з вядомым беларускім мовазнаўцам, грамадскім дзеячом, аўтарам і вядучым праграмы “Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам” спадаром Вінцуком Вячоркам. Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя аднаіменнай кнігі. Сустрэча адбудзецца 29-га студзеня...
Беларуска-амерыканскае задзіночанне Нью-Джэрсі запрашае сяброў на канцэрт вядомага беларускага музыкі Зміцера Вайцюшкевіча. Канцэрт адбудзецца 29 студзеня (нядзеля) у грамадскай зале Царквы Жыровіцкай Іконы Божай Маці, Хайлэнд Парк, Нью-Джэрсі (9 River Rd, Highland Park, NJ...
Гурток Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) ў Паўднёвай Фларыдзе правёў палітычныя дэбаты “Статус Беларусі пры новым прэзідэнце ЗША”. Мадэратарам дэбатаў стаў вядомы і паважаны грамадска-палітычны дзеяч Вячка Станкевіч, старшыня Галоўнай Управы Беларуска-Амерыканскага Задзіночання БАЗА ў 2007-2010...
Група беларусаў прыняла ўдзел у рэгіянальнай канферэнцыі па правах чалавека, арганізаванай міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International USA. Канферэнцыя, якая праходзіла 11-12 лістапада ў Бостане, сабрала праваабаронцаў, спецыялістаў у галіне правоў чалавека, студэнтаў. Удзельнікі абмеркавалі пытанні...
Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне ў Нью-Ёрку запрашае на Восеньскі баль, што адбудзецца 12 лістапада ў грамадскай залі пры Саборы Святога Кірылы Тураўскага. Леташні баль – аднаўленне былых традыцый паваеннай хвалі беларускай эміграцыі. Беларуская моладзь Бруклінскага аддзела...
На пачатку верасня ў канадскай сталіцы адбылася чарговая сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі. Арганізатарамі мерапрыемства традыцыйна вступілі Згуртаванне беларусаў Канады і Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне (ЗША). Галоўнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне нацыянальнай свядомасці, развіцця грамадзянскай супольнасці і...
10 лiпеня ў грамадскай залi пры саборы Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку, адбылася творчая сустрэча з Ірынай Хадарэнка, пісьменніцай і даследчыцай ў галіне культуралогіі. Падчас мерапрыемства прагучалi вершы паэтэсы розных гадоў, а таксама празаiчны...