Беларуская грамада Нью-Ёрку запрашае сумесна адзначыць старадаўні беларускі абрад Гукання Вясны. Святкаванне адбудзецца 12-га сакавіка (нядзеля) у бруклінскім Prospect Park, што на ўзбярэжжы возера (глядзіце мапу ніжэй). Пачатак а 12-й гадзіне дня. У праграме: карагоды...
Беларускі кінаклуб у Нью-Ёрку запрашае на паказ фільму “Вогнетрывалы”. Лютаўскі паказ адмыслова прысвечаны Дню Святога Валянціна. Фільм пра гераізм і каханне нікога не пакіне абыякавым. Рэзервуйце час і прыходзьце са сваімі сябрамі і сяброўкамі!...
Беларуская грамада Сан-Дыега запрашае землякоў наваколля на 4-ю штогадовую беларускую вечарыну. У праграме: беларускія спевы, танцы, латэрэя, гульні і шмат чаго іншага. Сустрэча адбудзецца 11-га лютага ў зале праваслаўнай царквы Св. Мікалая (3873 Cherokee...
Беларуская грамада Сан-Францыска запрашае на супольнае святкаванне Дня Св. Валянціна з удзелам выбітнага беларускага спевака Зміцера Вайцюшкевіча. Вас чакае вечар беларускай культуры, цёплая сяброўская атмасфера, а таксама адмысловая канцэртная праграма да Дня Св. Валянціна. Будзьце...
Бруклінскі аддзел Беларуска-амерыканскага задзіночання запрашае на сустрэчу з вядомым беларускім мовазнаўцам, грамадскім дзеячом, аўтарам і вядучым праграмы “Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам” спадаром Вінцуком Вячоркам. Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя аднаіменнай кнігі. Сустрэча адбудзецца 29-га студзеня...
Беларускі інстытут Амерыкі сумесна з Царкоўным хорам сабора св. Кірылы Тураўскага запрашае вас далучыцца да “Калядных сустрэчаў”. 14-га студзеня (субота) адбудзецца прыватны паказ дакументальнай стужкі “Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні”. Праект...
Гурток Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) ў Паўднёвай Фларыдзе правёў палітычныя дэбаты “Статус Беларусі пры новым прэзідэнце ЗША”. Мадэратарам дэбатаў стаў вядомы і паважаны грамадска-палітычны дзеяч Вячка Станкевіч, старшыня Галоўнай Управы Беларуска-Амерыканскага Задзіночання БАЗА ў 2007-2010...
12 лiстапада ў Вашынгтоне адбылася сустрэча беларусаў з першым кiраўнiком новай незалежнай Беларусi Станiславам Шушкевiчам. Сп. Шушкевiч прыбыў у амерыканскую сталiцу са сваёй жонкай для ўдзелу ва ўрачыстасцях, прысвечаных 25-м угодкам падпiсання Белавежскiх пагадненняў....
11 лістапада ў кафэ “Prague” адбудзецца сустрэча беларусаў Сан-Францыска і Бэй Эрыі. У праграме сустрэчы знаёмствы, а таксама пачастункі беларускімі дранікамі і традыцыйнымі чэскімі стравамі. Прысутныя змогуць пакаштаваць чэскае піва, ‘сваржак’ (чэскі глінтвейн) і...
Першага лістапада ў Нью-Ёрку распачынае сваю дзейнасць Беларускі кінаклуб. У планах Клуба штомесячныя зборы і прагляды фільмаў. Як адзначаюць арганізатары, ініцыятыва плянуе збіраць шырокую і глыбокую публіку, беларускую інтэлігенцыю, якая прагне багемнага жыцця. Першая...